РУ БЕ EN

Міжнародны дзень беларускай мовы

22.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры раёна таксама далучылася да святкавання гэтага цудоўнага свята. 21.02.2024 на базе ДУА “Зарубская сярэдняя школа Дубровенскага раёна” прайшло вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Адзінства выхаваўчых, навучальных і развіваючых задач як абавязковае патрабаванне да правядзення сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры”. Падчас ВМА было праведзена свята да Дня роднай мовы “Квітней, родная мова!”. У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з вядомай паэтэсай нашага горада Ірынай Малчанавай, якая пазнаёміла прысутных са сваімі зборнікамі і чытала свае вершы на беларускай мове.